Стан экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса рэзка пагоршыўся

27 сентября 2016

Тэрміновыя навіны прыходзяць з Ізраіля. Стан экс-прэзідэнта краіны Шымона Перэса, які перанёс 2 тыдні таму інсульт, рэзка пагоршыўся. Паводле слоў медыкаў, шанцаў вярнуць яго да жыцця няма. Па дадзеных ізраільскіх СМІ, родных Перэса ўжо запрасілі ў шпіталь для развітання з ім. Нагадаю, пасля шырокага кровазліцця ў мозг 93-гадовы пацыент быў пагружаны ў медыкаментозную кому і падключаны да апаратаў штучнага дыхання.