Адбылася тэлефонная размова Барака Абамы з Пятром Парашэнкам

16 октября 2014

Амерыканскі Прэзідэнт заклікаў бакі ўкраінскага канфлікту няўхільна выконваць Мінскія дамоўленасці. Барак Абама лічыць неабходным аднавіць кантроль на мяжы Украіны і Расіі, а таксама правесці легітымныя выбары ў Данбасе. Гэта прагучала падчас тэлефоннай размовы Барака Абамы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Напярэдадні кіраўнікі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Германіі падчас сумеснай відэаканферэнцыі выступілі ў падтрымку Мінскага пагаднення, якое было падпісана 5 верасня. Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк зноў загаварыў аб рэалізацыі праекта Сцяна, прапанаваўшы ў якасці сродку кантролю на расійска-ўкраінскай мяжы ўвядзенне візавага рэжыму з Расіяй. Тым часам супрацьстаянне ва Украіне літаральна з'ядае эканоміку краіны, і гэта катастрафічна адбіваецца на дабрабыце ўкраінцаў - з сярэдзіны мінулага года да сярэдзіны цяперашняга дабрабыт украінскіх хатніх гаспадарак паменшыўся на трэць.