Адбыўся шосты раўнд нефармальнага галасавання па кандыдатурах на пасаду Генеральнага сакратара ААН

6 октября 2016

У Савеце Бяспекі ААН адбыўся шосты раўнд нефармальнага галасавання па кандыдатурах на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі.

Па яго выніках перамог экс-прэм'ер-міністр Партугаліі, які працаваў затым Вярхоўным Камісарам ААН па справах бежанцаў Антоніу Гутэрэш. У выбарах на пасаду кіраўніка ААН прымалі ўдзел 13 кандыдатаў, 6 з іх - жанчыны.

Да апошняга нефармальнага тура дайшлі 10 прэтэндэнтаў. Большасць - прадстаўнікі Усходняй Еўропы. Як чакаецца, сёння вечарам адбудзецца афіцыйнае галасаванне ў Савеце Бяспекі і будуць абвешчаны канчатковыя вынікі.