Сафіі Ратару - 70!

7 августа 2017

Сёння віншаванні з днём нараджэння прымае зорка савецкай і расійскай эстрады Сафія Ратару. Ёй споўнілася 70 гадоў. З юбілеем народную артыстку павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ужо шмат гадоў спявачка зачароўвае прыхільнікаў па ўсім свеце голасам і прыгажосцю. У рэпертуары артысткі - больш за 400 песень на рускай, украінскай, малдаўскай і іншых мовах. Спявачка выпусціла звыш 30 альбомаў. Адзначае свой юбілей Сафія Ратару разам з сям'ёй на Сардзініі.