Злучаныя Штаты гатовыя размясціць на сваёй тэрыторыі 85 000 бежанцаў у наступным годзе, а праз год - і ўсе 100 000. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Джон Керы падчас візіту ў Берлін. Керы таксама адзначыў, што амерыканскія ўлады вырашылі павялічыць колькасць мігрантаў, якім будзе пададзены прытулак у ЗША. Большая частка з дадатковых 15 000 месцаў - для грамадзян Сірыі. Сёлета Штаты вылучылі больш за мільярд долараў на праграму дапамогі нелегалам.
Нагадаем, што Еўропа зараз перажывае міграцыйны крызіс. З пачатку года мяжу ЕС перасяклі больш як пяцьсот тысяч бежанцаў. ААН прагназуе, што ў наступныя 2 гады на тэрыторыю краін Еўрасаюза прыбудзе не менш за 850 000 змушаных перасяленцаў.













