Злучаныя Штаты гатовыя прыняць 10 тысяч бежанцаў з Сірыі

11 сентября 2015

Злучаныя Штаты гатовыя прыняць 10 тысяч бежанцаў з Сірыі ў наступным бюджэтным годзе. Такое распараджэнне аддаў прэзідэнт Барак Абама. Пачнецца бюджэтны год 1 кастрычніка. Па словах прэс-сакратара Белага дома, самы эфектыўны від амерыканскай дапамогі ў цяперашнім крызісе з бежанцамі – фінансавы. За чатыры гады Штаты прынялі каля паўтары тысячы бежанцаў з Сірыі. Колькасць мігрантаў, якія штогод могуць прыбыць у краіну, рэгулюецца на падставе закона, які прымае кангрэс.