Злучанае Каралеўства ў палоне снежнай стыхіі

28 декабря 2017

Магутная завея, якая абрынулася на Брытанію, прывяла да энергетычнага і транспартнага калапсу. Без электрычнасці засталіся тысячы дамоў, на дарогах сур'ёзныя заторы. Павялічылася колькасць аварый. У найбліжэйшы час снегапады прадоўжацца, з'явіцца галалёд. З праблемамі сутыкнуўся і лонданскі аэрапорт "Стэнстэд". Там захраснулі сотні пасажыраў. З-за непагадзі прыйшлося адмяніць і затрымаць дзясяткі рэйсаў. Работнікі паветранай гавані расчышчаюць узлётна-пасадачную паласу.

А мэр Нью-Ёрка параіў жыхарам не выходзіць на вуліцу пры мінус 8 градусаў. У ЗША прыйшло ўжо традыцыйнае (так называць у Штатах) пахаладанне. Кіраўнік горада нагадаў, як трэба сябе паводзіць пры нізкіх тэмпературах. Біл Дэ Блазіа рэкамендаваў праводзіць менш часу на вуліцы.