Злучанае Каралеўства рыхтуецца да жорсткага "Брэксіту"

22 августа 2019

За два месяцы да выхаду краіны са складу ЕС  запушчана аўтаматычная рэгістрацыя брытанскіх прадпрыемстваў   у мытнай сістэме.   Без новых ідэнтыфікацыйных нумароў у гэтай сістэме    прадпрыемствам не будзе дазволена весці бізнес з дзяржавамі -  членамі Еўрасаюза пасля 31 кастрычніка.   На сённяшні дзень менш за траціну фірмаў зарэгістраваліся  як гандлёвыя агенты. Брытанскі ўрад паабяцаў выдзеліць 10  мільёнаў еўра    на арганізацыю службы падтрымкі грузаў у партах, каб пазбегнуць хаосу пасля "Брэксіту".