Падзеі ў Турцыі выклікалі шырокі рэзананс у свеце

16 июля 2016

Гэтая краіна сёння - важны гулец у сусветнай геапалітыцы. Лідары і кіраўнікі МЗС шэрагу дзяржаў заклікаюць Турцыю за самы кароткі тэрмін аднавіць парадак і стабільнасць.

Як адзначыў сёння кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, усе пытанні ў любой дзяржаве неабходна вырашаць у канстытуцыйным полі, пазбягаючы кровапраліцця.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў ноч на суботу заявіў, што ўсім бакам у Турцыі неабходна падтрымліваць дэмакратычна абраны ўрад. Абама таксама заклікаў усе бакі праяўляць стрыманасць, пазбягаць насілля і кровапраліцця.