Сабор Святога Пятра ў Ватыкане адкрыўся для наведвальнікаў

18 мая 2020
Ватыканскі сабор Святога Пятра адкрылі для наведвальнікаў. Папа Рымскі Францыск сёння раніцай правёў першую пасля карантыну публічную імшу ў базіліцы. Набажэнства адбылося ў капліцы Іаана Паўла II у дзень 100-годдзя з дня нараджэння пантыфіка. Сабор Святога Пятра быў закрыты для наведвання з 10 сакавіка праз распаўсюджванне ў Італіі COVID-19.