Сабор Парыжскай Багамаці зачыніцца на 5-6 гадоў

17 апреля 2019

Сабор Парыжскай Багамаці зачыніцца на 5-6 гадоў: інфармацыю пацвердзіў настаяцель Патрык Шаве. У той жа час рэстаўратары гавораць аб неабходных 10--15 гадах для поўнага ўзнаўлення. Пытанне рэканструкцыі сёння разглядалі на пасяджэнні ўрада - Францыя аб'явіла аб міжнародным конкурсе архітэктараў для аднаўлення шпіля Нотр-Дам-дэ-Пары. На ўзнаўленне сабора ўжо сабрана больш як 700 мільёнаў еўра. Урад апублікаваў спіс арганізацый, якія афіцыйна збіраюць сродкі. Для ўсіх, хто ўносіць ахвяраванне, прадугледжаныя падатковыя льготы.