Пажар у Нотр-Даме патушаны. Барацьба з агнём доўжылася дзевяць гадзін. У гэтыя хвіліны ідзе праліўкка канструкцый, каб гарэнне не аднавілася. Падчас надзвычайнага здарэння абваліўся шпіль будынка, гадзіннік, калоны ў нефе і дах сабора. Апорныя канструкцыі, алтар, алтарны крыж і знакаміты фасад не пацярпелі. У саборы заявілі, што агонь не закрануў рэліквіі. Уцалелі вялікія для ўсіх хрысціян святыні - фрагмент цярновага вянка Ісуса Хрыста, частка Крыжа Збавіцеля, туніка святога Людовіка і некалькі карцін. Паводле папярэдніх звестак, адбылося ўзгаранне з-за зварачных работ на будаўнічых рыштаваннях.
Дапамагчы ў аднаўленні помніка архітэктуры, які занесены ў спіс Сусветнай спадчыны, паабяцалі і ў ЮНЕСКА. Эксперты гавораць, што на рэканструкцыю спатрэбіцца не менш за 10 гадоў.













