Са дна Чорнага мора паднімаюць буйную частку фюзеляжа Ту-154

28 декабря 2016

У дадзены момант са дна Чорнага мора паднімаюць буйную частку фюзеляжа Ту-154  з дзесяццю ілюмінатарамі. Пошукавая аперацыя ідзе кругласутачна, нягледзячы на мокры снег і шквалісты вецер.

Сёння вадалазам удалося падняць і другі бартавы самапісец. Трэцяя чорная скрыня выяўленая, але яшчэ знаходзіцца на глыбіні. З вады таксама вынялі частку крыла і асабістыя рэчы пасажыраў. Што датычыцца версій крушэння, то няштатная сітуацыя на борце магла адбыцца з-за закрылкаў, якія не ўвабраліся, - аб гэтым гаворыць запіс апошняй гутаркі пілотаў. Яе апублікавалі расійскія СМІ. Ахвярамі авіякатастрофы, нагадаю, сталі 92 чалавекі.