Сноўдэн раскрыў новыя даныя аб супрацоўніцтве Майкрасофт і спецслужб

12 июля 2013

У артыкуле брытанскай Гардыян паведамляецца, што інтэрнэт-гігант Майкрасофт падаваў Агенцтву нацыянальнай бяспекі ЗША доступ да лістоў і чатаў паштовага кліента Аўтлук. Таксама ЦРУ магло карыстацца сховішчам файлаў Скай-драйв. Акрамя таго, у адным з лістоў Агенцтва бяспекі гаворыцца, што ведамства стала атрымліваць даныя з Скайп з 6 лютага 2011 года. Карпарацыя Майкрасофт усе абвінавачанні, натуральна, адмаўляе.