Сноўдэн атрымаў часовае прыстанішча ў Расіі

4 августа 2013
На гэтым тыдні - упершыню за 39 дзён - мітусня маскоўскага аэрапорта Шарамецьева была пазбаўленая палітыкі. Сярод тых, хто сустракае і праводзіць, журналістаў і шпіёнаў зараз не больш, чым звычайна. Сноўдэна там ужо няма. У чацвер экс-супрацоўнік ЦРУ атрымаў-такі часовае прыстанішча ў Расіі. Зараз у яго ёсць усе адпаведныя паперы і год у статусе бежанца.

Паміж тым, яго далейшая будучыня не стала менш бясхмарнай. Больш за тое, на тыдні Сноўдэн, а разам з ім і Асанж, маглі ўбачыць, што ім рыхтуе амерыканскае правасуддзе. Усе гэтыя дні з-за акіяна прыходзяць навіны з яшчэ адным гучным імем. У ЗША судзяць радавога Брэдлі Мэнінга. Таго самага, які перадаваў ваенныя сакрэты скандальнаму сайту Вікілікс. І хоць слуханні прадоўжацца да 23 жніўня, яго ўжо прызналі вінаватым па шэрагу пунктаў: крадзеж, шпіянаж, камп'ютарнае махлярства. Аднак апраўдалі па ключавым абвінавачанні - у дапамозе ворагу. І вось тут галоўная амерыканская дылема: як бы так пакараць Мэнінга, каб не выпусціць статус самай дэмакратычнай дэмакратыі ў свеце, а з іншага боку паднесці ўрок усім іншым патэнцыйным Сноўдэнам і Асанжам. Пакуль схіляюцца да другога. Прычым, не абышлося без абсурду. З аднаго боку, пажыццёвае пакаранне Мэнінгу выключылі, а з іншага боку гавораць, што пакараюць турэмным тэрмінам у 136 гадоў. Гэта як у вядомым анекдоце. Мы суд гуманны. Колькі зможаце - столькі адседзеце. Вельмі дэмакратычна.


Зрэшты, гэта стаўленне ўладаў ЗША. А вось, што думаюць мільёны звычайных амерыканцаў, якія таксама спрабуюць адказаць на пытанне: Сноўдэн - ён хто: здраднік або герой?. Вядомае міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Блумберг публікуе вынікі апытання, паводле якога больш за палову амерыканцаў - 55% - не лічаць экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна здраднікам. За здраду Радзіме яго асуджаюць значна менш суграмадзян - 34% жыхароў ЗША.

А вось падобнае апытанне сярод расіянаў, якія часова далі прыстанішча ў сябе Сноўдэну. Паводле дадзеных Левада-цэнтра, большасць падтрымліваюць дзеянні былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна і даванне яму прыстанішча ў Расіі. 51% апытаных адабраюць паводзіны экс-агента ЦРУ. Асуджаюць амерыканца толькі 17% расіянаў. Мяркуючы па ўсім, у Расіі Сноўдэну спадабаецца.