Снежны шторм накрыў Вялікабрытанію

1 декабря 2017

На ўсходзе графства Ёркшыр моцныя завеі замялі вуліцы. Сіноптыкі напалохалі брытанцаў і сваім прагнозам, паабяцаўшы да 10 марозу і галалёд. У некаторых графствах аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Аўтамабілістаў заклікаюць быць асцярожнымі. У Вялікабрытаніі звычайна не мяняюць шыны на зіму, таму колькасць ДТЗ павялічваецца ў некалькі разоў.