Снежныя буры абрынуліся на некалькі штатаў ЗША і Канаду

23 декабря 2013

Тарнада і снежныя буры абрынуліся на некалькі штатаў ЗША і Канаду. Ахвярамі цыклону сталі сама меней 12 чалавек. На вялізнай тэрыторыі ад Луізіяны да Таронта праліўныя дажджы і магутныя снегапады суправаджаліся ўраганным ветрам. У выніку паўднёвыя штаты перажываюць паводку, а поўнач да самых дахаў занесла снегам. З-за абрыву абледзянелых правадоў без святла засталіся больш чым 100 тысяч дамоў. У Канадзе ледзяны дождж уперамешку з мокрым снегам не спыняўся два дні. У правінцыі Антарыа без электрычнасці засталіся 350 тысяч дамоў, большая частка з іх у Таронта. У Антарыа дарогі ператварыліся ў адзін вялікі каток. З-за непагадзі адмененыя тысячы рэйсаў з Атавы, Таронта, Манрэаля. Энергетыкі папярэджваюць: каб аднавіць падачу энергіі ва ўсе дамы, спатрэбіцца сама меней трое сутак.