Снегапад у Будапешце прывёў да хаосу на дарогах

3 декабря 2019
Першы за гэтую зіму багаты снегапад у сталіцы Венгрыі прывёў да хаосу і затораў на магістралях, а таксама выклікаў затрымкі авіярэйсаў. Акрамя таго, цягнікі спазняліся больш як на дзве-тры гадзіны, а некаторыя наогул былі адмененыя. Праз заснежаныя дарогі гарадскі транспарт таксама працаваў з перабоямі. Адну з ліній метро Будапешта прыйшлося часова закрыць.