Снегам засыпала цэнтр і поўнач Украіны

21 января 2018

Праз непагадзь у пяці абласцях Украіны застаюцца без святла амаль трыста населеных пунктаў. Ускладнены рух на трасах. Снегам засыпала цэнтр і поўнач краіны. Зараз два цыклоны насоўваюцца на ўсходнія і паўднёвыя вобласці. Сёння сіноптыкі прагназуюць ва Украіне дажджы і да мінус 10. Заўтра абяцаюць снег і гурбы да 40 сантыметраў. Магчымыя галалёдзіца і моцныя парывы ветру. У Дняпры аб'явілі штармавое папярэджанне.