Смяротнае цунамі. У Інданезіі расце колькасць загінуўшых

24 декабря 2018

Святочныя падзеі, на жаль, азмрочыліся трагедыяй у Інданезіі.

Вывяржэнне вулкана Анак-Кракатау, якое выклікала разбуральнае цунамі, зняў на відэа пілот самалёта, які пралятаў паблізу.

На думку навукоўцаў, абвалілася падводная частка конусу, гэта і выклікала магутную хвалю. Колькасць ахвяр, паводле апошніх звестак, перавышае ўжо 370 чалавек. Яшчэ некалькі сотняў лічацца прапаўшымі без вестак. Пацярпелых больш як тысяча. Ратавальнікі ў экстрэмальных умовах разбіраюць завалы. 12 000 чалавек эвакуіраваныя. Цунамі стала адным з самых разбуральных за ўсю гісторыю Інданезіі. Спачуванні прэзідэнту гэтай краіны Джока Відоду, родным і блізкім загінуўшых ад імя народа і сябе асабіста выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.