Смяротнасць ад раку ў Вялікабрытаніі можа павялічыцца на 20 %

13 мая 2020
Смяротнасць ад ракавых захворванняў з-за ўспышкі COVID-19 у Вялікабрытаніі за год можа павялічыцца на 20 %. Размова ідзе аб жыцці каля 18-ці тысяч чалавек. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты з Універсітэцкага каледжа Лондана. На фоне крызісу, у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, шматлікія анкалагічныя хворыя досыць часта не маюць магчымасці атрымліваць своечасовую дапамогу з боку ўрачоў. Як вядома, лепшыя вынікі лячэнне дае ў тых выпадках, калі рак выявілі на ранняй стадыі.