У шатландскім Эдынбургу з-за пагрозы выбуху на некалькі гадзін зачынены і эвакуіраваны гарадскі аэрапорт. Усе рэйсы былі адменены. Падчас агляду багажу падазрэнні ў супрацоўнікаў паветранай гавані выклікала сумка аднаго з пасажыраў. З ёй працавала каманда сапёраў, затрыманага дапыталі. У выніку трывога ў аэрапорце сталіцы Шатландыі аказалася беспадстаўнай.














