Смяротная кара або пажыццёвае зняволенне

21 апреля 2015

Сёння ў Бостане журы прысяжных вырашыць, якога пакарання заслугоўвае Джахар Царнаеў. У пачатку красавіка суд вынес абвінаваўчы вердыкт па ўсіх 30 пунктах абвінавачання.

У прыватнасці, Царнаеў прызнаны вінаватым у арганізацыі выбухаў на Бостанскім марафоне два гады таму. 15 красавіка 2013 года два выбухі забралі жыцці трох чалавек, яшчэ больш за 250 пацярпелі. Старэйшы брат Царнаева, які меў дачыненне да гэтага злачынства, быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй.