Смяротны разрад стукнуў па Еўропе

29 мая 2016

Два чалавекі загінулі і больш як сорак сур'ёзна пацярпелі ў выніку ўдараў маланкі адразу ў некалькіх краінах. На поўдні Польшчы ахвярай стыхіі стаў турыст, які знаходзіўся ў паходзе ў гарах. Таксама пацярпелі трое альпіністаў. Цела яшчэ аднаго мужчыны знайшлі ў рацэ. А ў французскай сталіцы гіганцкая маланка ледзь не забіла дзесяць дзяцей, якія на тэрыторыі парку адзначалі дзень нараджэння. Усе шпіталяваныя, шэсць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Стыхія абрынулася і на Германію: у федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц маланка стукнула ў футбольнае поле падчас матча юнацкіх каманд. У выніку 35 чалавек пацярпелі.