Смяльчак з ЗША адправіўся праз Атлантыку на звязку з паветраных шароў з геліем

13 сентября 2013

Смяльчак з ЗША адправіўся ў падарожжа праз Атлантыку на звязку з 370 паветраных шароў з геліем. 39-гадовы Джонатан Трап стартаваў ва ўмовах моцнага туману ў штаце Мэн. Калі ўсё пойдзе згодна з планам, то праз пяць дзён ён прызямліцца ў Заходняй Еўропе. Спроба пераляцець Атлантыку на паветраных шарах - не першая ў свеце. Зрабіць гэта спрабавалі ўжо 12 разоў, прычым, пяць падарожнікаў загінулі ў шляху. Джонатан разлічвае на поспех, бо ўжо перасякаў з дапамогай надзіманых шарыкаў праліў Ла-Манш і Альпы.