Сёння сусветную грамадскасць узрушыла навіна аб стане здароўя кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан. Чуткі аб яе не самым лепшым самаадчуванні распаўсюдзіліся пасля таго, як у сацыяльных сетках з'явіліся адпаведныя здымкі. На іх палітыку дапамагаюць падняцца па невялікай лесвіцы адразу некалькіх мужчын. Аднак пазней інтрыгу раскрыла брытанская Daily Mail. Высветлілася, што фатаграфіі былі зробленыя яшчэ ў лютым у Паўднёвай Караліне. А дапамога Клінтан спатрэбілася не таму, што ёй стала дрэнна, а таму, што яна паслізнулася. Паводле версія выдання, хваля чутак - справа рук прыхільнікаў кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. Дарэчы, Клінтан апярэджвае яго па папулярнасці на 8 %.
Чуткі пра хваробу Хілары Клінтан не пацвердзіліся
8 августа 2016













