Слоўнае супрацьстаянне ЗША і КНДР працягваецца

24 сентября 2017

Напярэдадні кіраўнік паўночнакарэйскага МЗС Лі Ён Хо пачаў выступленне ў ААН з адказу Дональду Трампу. Раней прэзідэнт ЗША назваў лідара КНДР Кім Чэн Ына чалавекам-ракетай і прыгразіў, што хутка таго не стане.

Дональд Трамп адрэагаваў на выказванні Лі Ён Хо ў сваім “Твітэры”. "Толькі што чуў, як міністр замежных спраў Паўночнай Карэі гаварыў у ААН. Калі ён будзе паўтараць думкі маленькага чалавека-ракеты, доўга яны не працягнуць!" - напісаў прэзідэнт.