Славакія пагражае зачыніць мяжу для Украіны

17 ноября 2023

У знак салідарнасці з польскімі дальнабойшчыкамі. Саюз аўтаперавозчыкаў Славакіі на гадзіну заблакаваў пагранічны пераход на мяжы з Украінай. Удзельнікі часовай аблогі перакрылі дарогу легкавымі аўтамабілямі.

Па заяве арганізатараў, як і польскія калегі, іх саюз не згодны з загадам Еўракамісіі, якая адмяніла выдачу дазволаў украінскім перавозчыкам на ўезд у ЕС.

Славацкія дальнабоі пагражаюць, што, калі Брусель не вырашыць сітуацыю, яны цалкам заблакуюць мяжу з Украінай.