Ужыванне какаіну ў Брытаніі атрымала настолькі шырокае распаўсюджанне, што яго сляды выяўленыя ў пітной вадзе. Пра гэта піша Дэйлі Мірор са спасылкай на даследаванне Drinking Water Inspectorate. Прычым, як адзначае выданне, станоўчыя вынікі тэстаў на наркотык атрыманыя, нягледзячы на інтэнсіўныя меры вадаправодных кампаній па ачыстцы вады. Паводле інфармацыі дабрачыннай арганізацыі DrugScope, каля 700 тысяч брытанцаў ва ўзросце ад 16 да 59 гадоў ужываюць какаін, яшчэ 180 тысяч - крэк-какаін. Летась шэраг брытанскіх парламентарыяў прапаноўвалі нават легалізаваць гэты наркотык для забеспячэння найлепшага лячэння прадстаўнікам бедных слаёў насельніцтва.














