Следчыя аглядаюць месца крушэння лайнера ў Хабараўскім краі

16 ноября 2017

Вядзецца ў тым ліку праца з дакументамі, канфіскаванымі ў авіякампаніі. Пасажырскі самалёт L-410 разбіўся ўчора раніцай. Паветранае судна здзяйсняла рэйс з Хабараўска. На борце знаходзіліся 7 чалавек: 5 пасажыраў і 2 члены экіпажа. 6 чалавек загінулі. Выжыла толькі трохгадовая дзяўчынка, якую сёння самалётам даставяць у далёкаўсходнюю сталіцу. Яе сям'я атрымае кампенсацыю памерам 400 000 расійскіх рублёў, а сваякі загінуўшых - па мільёне. Сёння рэгіён пагрузіўся ў жалобу.