Скульптура "Трус" пайшла з малатка за 91 мільён долараў

16 мая 2019
Дарагі "Трус"  з нержавеючай сталі. Скульптура, аўтарам якой з'яўляецца амерыканскі мастак  Джэф Кунс, пайшла з малатка на аўкцыёне Christies за 91 мільён долараў. Гэта стала рэкордам для сучаснага мастака. Папярэдні твор (а ён быў зроблены ў 1986 годзе) эксперты ацэньвалі ў 50-70. Дарэчы, летась карціну англійскага майстра  Дэвіда Хокні  "Партрэт мастака" прадалі на аўкцыёне за 90 з лішнім мільёнаў долараў.