І тэрміновую навіну сёння распаўсюдзілі інфармагенцтвы.
Экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку атруцілі рэчывам з краін НАТА. Гэта таксічны хімікат Бі-Зэт, які адносіцца да хімзброі другой катэгорыі. Пра гэта паведаміў Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў па выніках даследавання спецыялістаў швейцарскага цэнтра ў горадзе Шпіц. Там пацвердзілі, што атрыманыя для вывучэння ўзоры - гэта Бі-Зэд. Рэцэптура знаходзілася на ўзбраенні арміі ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін НАТА. Псіхатаксічны эфект дасягаецца праз 30-60 хвілін пасля ўжывання і доўжыцца да 4 сутак.













