Хуткасны пасажырскі цягнік сышоў з рэек у штаце Вашынгтон

18 декабря 2017

Тэрміновыя навіны прыходзяць з ЗША. Хуткасны пасажырскі цягнік сышоў з рэек у штаце Вашынгтон паміж амерыканскімі гарадамі Алімпія і Лейквуд. Аварыя адбылася на чыгуначным мосце. Адзін з вагонаў зваліўся на аўтамабільную шашу. На гэты момант са слоў відавочцаў вядома пра мноства ахвяр і пацярпелых. "Сіэтл Таймс" паведамляе, што як мінімум тры чалавекі загінулі. Усяго ў саставе ў момант аварыі знаходзілася каля 75 чалавек.