Памёр знакаміты брытанскі клавішнік і кампазітар Кіт Эмерсан

12 марта 2016

Знакаміты брытанскі клавішнік і кампазітар Кіт Эмерсан памёр ва ўзросце 71-го года. Ён быў адным са стваральнікаў рок-групы "Эмерсан, Лэйк энд Пальмер" і адным з лепшых клавішнікаў у гісторыі рок-музыкі. Паведамляецца, што музыкант застрэліўся. Матывы ўчынку пакуль невядомыя. Вартавыя парадку выявілі цела Эмерсана ў яго доме ў Санта-Моніка. Навіна аб смерці музыканта стала нечаканасцю для яго сям'і і групы. На наступным тыдні Кіт планаваў паехаць на гастролі ў Японію.