Памёр заслужаны артыст Расіі Ігар Лях

8 июня 2018

На 56-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі акцёр, заслужаны артыст Расіі Ігар Лях. Найбольшую вядомасць яму прынесла роля ў камедыі Уладзіміра Мяньшова "Каханне і галубы". Лях сыграў у гэтым фільме Лёньку - сына галоўных герояў Васіля і Надзеі. Акцёр зняўся больш як у дзесяці фільмах, іграў у тэатры, выкладаў акцёрскае майстэрства ў вучылішчы імя Шчэпкіна.