Памёр выбітны канструктар Міхаіл Калашнікаў

23 декабря 2013

Цэлая эпоха пайшла з гэтым чалавекам… Сумная навіна з Расіі: сёння памёр выбітны канструктар Міхаіл Калашнікаў. Апошнія гады ён цяжка хварэў. Але, нягледзячы на гэта, да апошняга працаваў. У тым ліку, над новымі ўзорамі зброі. А свой знакаміты АК-47В сканструяваў у 1947-м, праз два гады аўтамат быў прыняты на ўзбраенне ў СССР. Пасля зброя некалькі разоў мадыфікавалася. Усяго ў свеце было сабрана звыш 70 мільёнаў аўтаматаў Калашнікава. Легендарная зброя нават намаляваная на гербах і сцягах некаторых афрыканскіх і азіяцкіх краін. Глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю легендарнага канструктара яго родным і блізкім выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.