Памёр перуанскі дыпламат і экс Генеральны сакратар ААН Хаўер Перэс дэ Куэльяр

5 марта 2020
Яму было 100 гадоў. Дэ Куэльяр стаў пятым Генеральным сакратаром Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ён займаў гэтую пасаду з 1 студзеня 1982 па 31 снежня 1991 года. Летам 1987 года падчас афіцыйнага візіту ў СССР Куэльяр наведаў Мінск. На працягу сваёй дзейнасці ён быў удастоены ўзнагарод дзясяткаў краін. Пахаванне пройдзе ў суботу ў Ліме.