Памёр заснавальнік часопіса "Плэйбой" Х'ю Хефнер

28 сентября 2017

Трагічныя навіны з Лос-Анджэлеса. Памёр заснавальнік і шэф-рэдактар часопіса "Плэйбой" Х'ю Хефнер. Яму быў 91 год. Пра гэта паведамляе амерыканскі тэлеканал CNBC. Смерць наступіла па натуральных прычынах. Х'ю Хефнер пайшоў з жыцця ў сваім доме ў асяроддзі сям'і і сяброў.