Памёр былы мэр Масквы Юрый Лужкоў

10 декабря 2019
Сёння днём стала вядома  аб смерці Юрыя Лужкова. Былы мэр Масквы памёр на 84 годзе жыцця  ў адной з клінік Мюнхена. Там яму праводзілі аперацыю на сэрцы. Юрый Міхайлавіч узначальваў сталіцу Расіі на працягу 18 гадоў.  Ён заўсёды быў заўзятым прыхільнікам развіцця беларуска-расійскіх адносін. Дзякуючы яго намаганням у Мінску адкрыўся Дом Масквы. Дзейнасць Юрыя Лужкова па ўмацаванні двухбаковых сувязяў адзначана  ордэнам Дружбы. У Беларусі са смуткам і шкадаваннем  успрынялі вестку аб яго смерці. Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім Юрыя Міхайлавіча. Пахаваюць Юрыя Лужкова на Новадзявочых могілках у Маскве.