Памерла адна з трох жанчын, якія выжылі ў авіякатастрофе на Кубе

22 мая 2018

Яшчэ дзве знаходзяцца ў крытычным стане. Такім чынам агульная колькасць ахвяр суботняй катастрофы 111. Нагадаем, "Боінг-737" упаў на сельскагаспадарчых палях, ледзь вылецеўшы з аэрапорта. Прычына крушэння невядомая. Эксперты працуюць са знойдзеным бартавым самапісцам.