Шкілет трыцэратапса па імені "Вялікі Джон" прададзены амаль за 7 млн еўра

21 октября 2021

Сышоў амаль за 7 мільёнаў еўра! Парыжскі аўкцыённы дом Drouot прадставіў незвычайны лот: шкілет трыцэратапса па імені "Вялікі Джон". Узрост закамянеласці перавышае 66 мільёнаў гадоў! Шкілет выдатна захаваўся, яго выявілі ў Паўднёвай Дакоце ў 2015-м. У распараджэнні сучаснай навукі ёсць нямала астанкаў гэтых буйных расліннаедных дыназаўраў. Трыцэратапсы маюць яркія адметныя асаблівасці: вялікі касцяны каўнер, тры рогі на пысе, буйныя тоўстыя канечнасці і падобны з насарогам целасклад.