Скандал вакол "Кэмбрыдж Аналітыка" набірае абароты

21 марта 2018

Брытанскую кампанію абвінавачваюць у злоўжыванні асабовымі звесткамі дзясяткаў мільёнаў карыстальнікаў "Фейсбука". Экс-супрацоўнік расказаў аб дачыненні аднаго з былых кіраўнікоў (паплечніка прэзідэнта ЗША) да схемы збору звестак. Размова пра Сціва Бэнана. Ён быў віцэ-прэзідэнтам з чэрвеня 2014 больш чым два гады, а затым актыўна ўключыўся ў перадвыбарную кампанію Трампа. Менавіта Бэнан адобрыў выдзяленне мільёна долараў на атрыманне звестак. Па словах супрацоўнікаў "Кэмбрыдж Аналітыка", кампанія ўмешвалася ў дзясяткі выбараў па ўсім свеце, у тым ліку ў Чэхіі, Мексіцы, Бразіліі і Аргенціне. Дарэчы, акцыі "Фейсбук" за апошнія дні патаннелі больш чым на 7 %.