Скандал у Вялікабрытаніі

13 мая 2016

У адной з паспяховых кампаній Лондана звольнілі жанчыну, якая адмовілася насіць абутак на высокім абцасе. У гэтым офісе сакратары не толькі прымаюць званкі і прызначаюць сустрэчы, у іх абавязкі ўваходзіць "суправаджэнне гасцей у перагаворную". І рабіць гэта трэба выключна на абцасах вышынёй ад 5 да 20 сантыметраў. Маладая дзяўчына была абураная такім патрабаваннем і накіравала петыцыю ў парламент - у Інтэрнэце яе падтрымалі больш як 100 тысяч брытанцаў, а значыць, народныя выбраннікі будуць абмяркоўваць гэта пытанне на пленарным пасяджэнні.