Скандал у ЗША: Трампа западозрылі ў карупцыі

14 декабря 2018

Пракуратура Манхэтэна ініцыіравала расследаванне фінансавання яго інаўгурацыі. Паволде звестак "Уол Стрыт Джорнал", каманда прэзідэнта патраціла на мерапрыемства рэкордныя 107 мільёнаў долараў. Усе сродкі пералічылі ўплывовыя спонсары ўзамен на палітычныя прэферэнцыі, сцвярджаюць журналісты. А львіная доля грошай пайшла на рахунак кампаніі-арганізатара, уладальніца якой - сяброўка першай лэдзі ЗША Меланьі Трамп. Падазрэнні ўзніклі падчас следства ў дачыненні да былога адваката Трампа Майкла Коэна пасля вывучэння канфіскаваных у яго дакументаў.