Скандал у Іспаніі

4 Чэрвеня 2013

Высветлілася, што ва ўмовах крызісу ўлады вырашылі сэканоміць на сельскай гаспадарцы і пусціць гэтыя грошы на іншыя патрэбы. Такія вынікі прагучалі ў дакладзе дэпутатаў Еўрапарламента Быкі і падаткі. У ім сказана, што Еўрасаюз штогод выдаткоўвае на падтрымку аграрнай палітыкі краіны каля 130 мільёнаў еўра, гэтыя грошы, у прыватнасці, прызначаныя для гадавання быкоў, аднак быкі гэтыя, як высветлілася, выкарыстоўваюцца не для сельскагаспадарчых патрэб, а для індустрыі забаў - карыды. Некаторыя адразу ж палічылі, што няма розніцы, для чаго гадаваць жывёлін, аднак гэта не так. Для карыды выкарыстоўваецца спецыяльна выведзеная парода з павышанай агрэсіўнасцю і рухомасцю, з вялікім працэнтам мышачнай масы. Для сельскай гаспадаркі такія жывёліны не прыдатныя і нават небяспечныя.