Скандал з сакрэтнымі турмамі ЦРУ працягваецца

4 декабря 2013

Еўрапейскі суд па правах чалавека высветліць дачыненне Варшавы да працы таемнай турмы амерыканскай разведкі ў Польшчы.


На слуханнях у Страсбургу разглядаецца справа двух мужчын - выхадцаў з Блізкага Усходу. Іх пераправілі ў Польшчу ў 2002 годзе. Паводле слоў затрыманых, у сакрэтнай турме іх бясконца збівалі і катавалі. Пра існаванне такой выпраўленчай установы на тэрыторыі еўрапейскай краіны стала вядома пяць гадоў таму. Афіцыйная Варшава факт існавання сакрэтнай турмы абвяргае.