Скокі па камеце

18 Лістапада 2014

Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала новыя здымкі з апарата Разета. На іх відаць, як модуль Філы шукаў для сябе месца на паверхні каметы Чурумава-Герасіменкі амаль тыдзень назад. Фатаграфію атрымалася зрабіць з вышыні 15,5 кіламетраў з дапамогай вузканакіраванай камеры Асірыс, калі зонд яшчэ толькі набліжаўся да каметы і здзейсніў свой першы адскок. На мазаіцы, зробленай спецыялістамі ЕКА, захаваны 30-хвілінны перыяд збліжэння лендэра з каметай.