Сітуацыя вакол Карэйскага паўвострава будзе разглядацца і на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС Вялікай васьмёркі

11 апреля 2013

Усе міністры ўпэўненыя ў неабходнасці памірыць  Пхеньян і Сеул і шукаць дыпламатычнае вырашэнне крызісу. Таксама ў Лондане трэба будзе ўзгадніць парадак  чэрвеньскай сустрэчы лідараў Вялікай васьмёркі. Самыя гарачыя спрэчкі чакаюцца па Сірыі. Вялікабрытанія настойвае на пашырэнні дапамогі ўзброенай апазіцыі. Расія, насупраць, упэўненая, што такія крокі толькі павялічаць маштабы гуманітарнай катастрофы.