Сітуацыя ва Украіне: падчас баявых дзеянняў загінулі больш як 40 чалавек, у СБУ знішчаюць дакументы

24 февраля 2022
Прэзідэнт Расіі Пуцін выказаў гатоўнасць правесці перамовы з кіраўніцтвам Украіны аб яе нейтральным статусе і адмове ад размяшчэння ўзбраенняў у выпадку гатоўнасці Кіева ў адказ. Да вяртання да Мінскіх пагадненняў заклікаў бакі канфлікту і лідар Турцыі Рэджэп Эрдаган.

Падчас баявых дзеянняў ва Украіне загінулі больш як 40 чалавек, паведаміў саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны. Яшчэ некалькі дзясяткаў паранены. З расійскай мяжы паведамляюць, што пад ракетны ўдар трапілі два расійскія грамадзянскія грузавыя судны ў Азоўскім моры, ёсць параненыя. Самаабвешчаныя рэспублікі Данбаса таксама паведамляюць аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва. 

Мінабароны Расіі падкрэслівае, што ракетна-бомбавыя ўдары здзяйсняліся толькі па ваенных аб'ектах Украіны. Пад агонь трапілі ваенныя часці і саставы ў Кіеўскай, Хмяльніцкай, Днепрапятроўскай і Вінніцкай абласцях. 

Сітуацыя ў Данбасе

Дзве вёскі ў Данбасе перайшлі пад кантроль самаабвешчанай Луганскай  рэспублікі. Практычна ўся сістэма СПА Украіны, як паведамілі ў Мінабароны Расіі, выведзена з ладу. Таксама паведамляецца аб прывядзенні ў непрыдатнасць Ваенна-марскіх сіл. ВСУ перадыслыкаюць ваенную тэхніку - у Марыупалі былі заўважаны танкі, якія заводзілі на тэрыторыю завода "Азоўсталь".
  

У Кіеве знішчаюць доказы

У СБУ Украіны між тымі занятыя знішчэннем дакументаў - кадры з тым, як супрацоўнікі кідаюць стосы паперы ў падпаленыя ўрны, зняла адна з жыхарак сталіцы.
 

Беларускім грамадзянам МЗС настойліва рэкамендуе адмяніць планы па наведванні Украіны

У сувязі з сітуацыяй ва Украіне на кругласутачны рэжым працы пераведзены Пасольства Беларусі і Галоўнае консульскае ўпаўленне МЗС. Яны будуць аказваць садзейнічанне беларускім грамадзянам. Працуюць гарачыя лініі. Беларускім грамадзянам МЗС настойліва рэкамендуе адмяніць планы па наведванні Украіны да стабілізацыі становішча. Гарачыя лініі: +38 050 406 23 30; +375173794771; +375173792673.