Сітуацыя ў Сірыі істотна ўскладнілася

14 октября 2016

За мінулыя суткі пад абстрэлы трапілі ўрадавыя войскі і мірнае насельніцтва. Больш як 60 удараў баевікі зрабілі ў правінцыях Алепа, Дамаск і Латакія. Адзін са снарадаў трапіў у будынак школы - 7 дзяцей загінулі, шматлікія атрымалі раненні. У сваім інтэрв'ю расійскім СМІ прэзідэнт арабскай рэспублікі Башар Асад паведаміў, што вельмі заклапочаны сітуацыяй, якая склалася. Ён лічыць, што супрацьстаянне, якое ўзнікла ў свеце з-за сітуацыі ў Сірыі, падобна на халодную вайну ў стадыі развіцця. "Сірыя стала пляцоўкай, якая ўцягвае ў варонку вайны ўсё больш удзельнікаў. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі - не колькасць бакоў, а лік мэт. І асноўным пунктам судакранання стаў тэрарызм", - заявіў сірыйскі лідар.